Пуцін: Мытны саюз не зможа запрацаваць напоўніцу з 1 ліпеня

Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана не зможа запрацаваць на поўную сілу з 1 ліпеня 2010 года, як гэта меркавалася раней. З такой заявай выступіў расійскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін. Як адзначае БелаПАН, 21 траўня ў Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністры Расіі, Беларусі і Казахстана правялі шматгадзінныя перамовы. На іх так і не змаглі ўзгадніць пазіцыі і ўрэгуляваць спрэчкі па ўваходзе ў сілу з 1 ліпеня Мытнага кодэксу. Спрэчкі ўзніклі ў такіх сферах, як аўтамабільная і авіяцыйная прамысловасць, мытныя пошліны, увоз тавараў фізічнымі асобамі для ўласных патрэбаў.

Па словах Пуціна, бакі дамовіліся працягнуць працэс ратыфікацыі Мытнага кодэкса на працягу двух тыдняў на экспертным узроўні.