Пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах Някляеў можа абвесціць 8 верасня
Адразу пасля таго, як Палата прадстаўнікоў прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. А зрабіць дэпутаты гэта могуць 7 верасня, падчас пазачарговага паседжання. Пра гэта лідэр кампаніі “Гавары праўду!” заявіў у размове з Еўрарадыё. Уладзімір Някляеў: “Адзін з пунктаў нашай стратэгіі – не казаць пра ўдзел у тым, чаго яшчэ няма. Гэта мы так пастанавілі. Лукашэнка пра тое, што выбары будуць у такі дзень і такі год, не даў каманды заявіць. Заявіць пра гэта павінна Палата прадстаўнікоў. А яны будуць збірацца 7 верасня і пра гэтую дату павінны казаць і абвяшчаць яе. Вось тады – мы тут як тут!”
Някляеў не баіцца, што часу на падрыхтоўку да выбараў будзе няшмат – праца ў гэтым напрамку вядзецца ўжо цяпер.
Някляеў: “Тое, што мы вядзем такую падрыхтоўчую работу, па-мойму, навідавоку. І казаць адваротнае было б смешна”.
Менавіта таму сп.Някляеў не меў нічога супраць таго, каб Рада інтэлегенцыі ўключыла яго ў спіс прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ад апазіцыі.