Польшча адклікала сваё вета на ўдзел Беларусі ў “Паўночным вымярэнні"
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі адклікаў сваё вета на магчымасць удзелу Беларусі ў праграме Еўразаюса “Паўночнае вымярэнне”. Пра гэта ён заявіў сёння ў Мінску па выніках сумесных з міністрам замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле перамоваў з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, паведамляе БелаПАН. Сікорскі падкрэсліў, што гэта палітычнае рашэнне, якое будзе мець і фінансавыя наступствы. У выпадку правядзення сумленных выбараў і паляпшэння супрацоўніцтва з Еўрасаюзам Беларусь можа разлічваць болей чым на 3 мільярды еўра цягам наступных трох год. Кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Лукашэнка паабяцаў: выбары будуць сумленныя, а правы нацыянальных меншасцяў у Беларусі будуць ахоўвацца. Цяпер Еўрасаюз будзе лавіць беларускага лідэра на слове, сказаў Радаслаў Сікорскі.
Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвеле ў сваю чаргу заявіў, што мэта візіту міністраў — данесці просты, але вельмі дакладны пасыл: Еўропа хоча добрасуседскіх партнёрскіх адносінаў з Беларуссю.
Партнёрства ЕС “Паўночнае вымярэнне” заснаванае ў 1997 годзе па ініцыятыве Фіндяндыі. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца нямеччына, данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія і Расія. Ініцыятыва скіраваная на развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва, заклікана садзейнічаць пераадоленню спецыфічных цяжкасцяў рэгіянальнага развіцця ў Паўночнай Еўропе.