Пінчукоў тэрарызуюць ваўкі

Жыхары дачнага пасёлку, які прымыкае да Пінску, неаднаразова бачылі ваўка на сваіх падворках.  Пасёлак “Лясны-3” аточаны лесам, з якога да людзей часцяком прыходзяць дзікія звяры. А вось такі небяспечны госць завітаў упершыню. Ваўкі падбіраюцца да хатняй жывёлы. Робяць падкопы пад хлявы, грызуць дошкі.

Некалькі разоў людзі ставілі на драпежніка пасткі з дроту. Ды, звер  з лёгкасцью парваў іх, пры гэтым зламаў плот да якога былі прымацаваны пасткі. Жыхары пасёлка баяцца выходзіць ўначы з хатаў і звярнуліся да мясцовых уладаў за дапамогай. Аднак пакуль што воўк застаецца няўлоўным.

Дарэчы, паводле народных ўяўленняў, калi ваўкi падыходзяць блiзка да хат, збiваюцца ў зграі і выюць, то чакай халадоў i няўроду, вайны цi iншых бедаў.