Першыя акцыі «Белтрансгазу» прададуць «Газпрому» да 1 чэрвеня

Першыя 12,5% акцый «Белтрансгазу» будуць прададзеныя «Газпрому» да 1 чэрвеня. За іх расіяне мусяць заплаціць 625 мільнаў долараў.
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, апошнія рознагалоссі з «Газпромам» будуць знятыя заўтра, а да канца траўня бакі падпішуць дамову аб куплі-продажы акцыяў беларускага прадпрыемства.

www.belta.by