Пажары з Расіі на Беларусь не перакінуліся
Выпадкаў пераходу лясных пажараў з Расіі на тэрыторыю Беларусі не было, заяўляе міністр лясной гаспадаркі Мікалай Крук. Аднак у памежных раёнах у некаторыя дні было задымленне. Паводле яго слоў, уздоўж мяжы з Расіяй узмацнілі меры бяспекі — ажыццяўляецца рэгулярнае патруляванне і маніторынг сітуацыі. Найбліжэйшыя ачагі ўзгарання да Беларусі былі на адлегласці 20 і 12 км ад мяжы, але іх лакалізавалі.
Увогуле ж ад канца сакавіка і да 10 жніўня ў краіне зарэгістравана 457 лясных і тарфяных пажараў, якія знішчылі каля 300 га лесу. Для параўнання: у 1992 годзе было 7400 пажараў, якія знішчылі 22 тысячы га лесапасадак, у 2009 годзе — 1130 пажараў, знішчана 1134 га лесу, паведамляе БелаПАН.