Папярэджаныя газеты "Наша Ніва", "Народная воля", "КП в Беларуси" і "Ва-Банк"
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром недзяржаўным газетам — "Наша Ніва", "Народная воля", "КП в Беларуси" і "Ва-Банк". Матывацыя — "у сувязі з парушэннямі ў публікацыях патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі". Усім выданням указана на парушэнні розных артыкулаў Закона, але сутнасць іх адна: пра даставернасць інфармацыі.
Вядома, што "Народную волю" папярэдзілі за артыкул з заклікам выйсці на плошчу ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, піша сайт nn.by.
У папярэджаннях указана выправіць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні Закона.
Вядома, што "Народную волю" папярэдзілі за артыкул з заклікам выйсці на плошчу ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, піша сайт nn.by.
У папярэджаннях указана выправіць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні Закона.