Палякі будуць атрымліваць правы на аўто з 14 гадоў
Польшча ўводзіць спецыяльныя правы катэгорыі AM для 14-гадовых, інфармуе Onet.pl. Гімназісты з такім дакументам атрымліваюць правы на кіраванне скутэрамі і мікрааўтамабілямі, якія набываюць усё большую папулярнасць у Еўропе.
Новы праект заканадаўства аб дарожным руху, які яшчэ не набыў моцы, прадугледжвае, што маладзён, які хоча браць удзел у аўтадарожным руху, павінен скончыць курсы і здаць экзамен.
Новы праект заканадаўства аб дарожным руху, які яшчэ не набыў моцы, прадугледжвае, што маладзён, які хоча браць удзел у аўтадарожным руху, павінен скончыць курсы і здаць экзамен.