Ніводзін беларус яшчэ не атрымаў "карту паляка"
Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратарка польскай амбасады Моніка Садкоўская. Моніка Садкоўская: Таму што час на разгляд дакументаў – 14 дзён.
Нагадаем, прымаць заявы на "карту паляка" польскія кансулаты пачалі 31 сакавіка. Аднак спадарыня Садкоўская распавяла, што людзі не спяшаюцца падаваць заявы – значна больш іх звяртаецца па кансультацыі.
Моніка Садкоўская: На мінулым тыдні па кансультацыі наконт "карты паляка" ў консульскі аддзел у Мінску звярнулася каля 150 чалавек, а дакументы на карту падалі каля 30.
Тым часам, паводле заявы віцэ-дырэктара Консульскага дэпартамента і Палоніі Міністэрства замежных справаў Польшчы Войцэха Тычынскага, у Беларусі на атрыманне "карты паляка" могуць прэтэндаваць каля 250 тысяч чалавек.