Незалежныя СМІ названыя "радыкальнымі групоўкамі".

Намеснік пракурора Мінска Аляксей Стук падцвердзіў Радыё Свабода, што ён даў ордэн на вобшук у рэдакцыях незалежным СМІ.  Акрамя прозвішчаў людзей, якія з’яўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу «Белсат», ад рукі ў дакуменце дапісана, што ператрусы трэба таксама правесці ў "іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак". Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА "БАЖ" кіраўнік Наваполацкай філіі арганізацыі Андрэй Аляксандраў, у якога ў кватэры прыкладна ў 14.00 скончыўся ператрус.

З даручэння вынікае, што супрацоўнікі КДБ прымаюць захады па прадухіленні распаўсюду заведама ілжывых вымыслаў адносна кіраўніка беларускай дзяржавы. Гаворка ідзе пра дэманстрацыю "анімацыйнага роліка", нібыта паказанага па тэлеканале "Белсат".