Неафіцыйны Саюз палякаў у Беларусі адмовіўся ад перамоваў з афіцыйным

Галоўная Рада Саюза палякаў у Беларусі не прыняла прапановы польскага Міністэрства замежных спраў пра фармаванне рабочай групы да перамоваў з "праўладным" асколкам арганізацыі на чале з Юзэфам Лучнікам. Разам з тым была выказана гатоўнасць да перамоваў непасрэдна з уладамі.
Дарэчы, на пасяджэнні прысутнічаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін, які выклаў прапановы МЗС.

Пра гэта ў сваім інтэрнэт-дзённіку паведамляе гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут.