Нацыянальны сход заступіўся за Лукашэнку перад расійскай Дзярждумай

Дэпутаты абедзвюх палат Нацыянальнага сходу прынялі заяву да дэпутатаў Дзяржаўнай думы і чальцоў Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Яны заклікаюць, паведамляе БЕЛТА, аб'яднаць высілкі і зрабіць усё магчымае для таго, каб узаемаадносіны паміж краінамі не выйшлі з канструктыўнага рэчышча. Беларускі парламент выказаў перакананасць у неабходнасці і перспектыўнасці пабудовы Саюзнай дзяржавы. Разам з тым, у беларускіх дэпутатаў выклікала "непрыманне кампанія па дыскрэдытацыі кіраўніка беларускай дзяржавы, разгорнутая ў цэнтральных СМІ Расіі". Такія дзеянні наносяць шкоду развіццю дружалюбных адносін паміж краінамі і народамі, лічаць у Нацыянальным сходзе.

Нагадаем, што 6 кастрычніка Дзяржаўная Дума Расіі прыняла заяву наконт "беларускага пытання".