На пінскага актывіста завялі справу за ўхіленне ад прызыву
На актывіста руху “За свабоду” Ігара Салаўя заведзена адміністратыўная справа за ўхіленне ад вайсковага прызыву. Ігар некалькі разоў не з’яўляўся на позвы ваенкамата, таму што вучыўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы. Аднак гэтым летам актывіст вярнуўся ў Пінск. Праз некаторы час пра яго ўзгадалі вайскоўцы. Спачатку Ігар быў абвешчаны невыязным. А потым завялі адміністратыўную справу. Суд над Ігарам Салаўём адбудзецца 11 снежня.