На месцы гарадскога парку ў Полацку пабудуюць вяслярскі клуб
З ініцыятывы полацкага мэра Ўладзіміра Тачылы у гарадскім парку пачалі будаваць вяслярны цэнтр. Зрэзаны ўжо каля 20 вялізных дрэваў, раскарчаваныя пні. Бульдозеры руйнуюць дзіцячыя атракцыёны. Згодна з планам, у гістарычнай частцы горада будзе пабудаваны вялізны адміністрацыйна-спартыўны комплекс для весляроў, па берагу Дзвіны — трыбуны для гледачоў. Грошы ў памеры 6 млрд руб выдзелены згодна з Указам прэзідэнта ад 17снежня 2007 г. па Праграме развіцця горада да 1160-й гадавіны (у 2012 г.).
Кіраўнік гораду Ўладзімір Тачыла запэўнівае, што дзіцячыя атракцыёны будуць вынесеныя за Дзвіну, у стары парк. Туды пабудуюць падвесны пешаходны мост ад Сафійскага сабору.
Праўда, да таго парку трэба ісці праз падвясны мост над Дзвіной, што для маладой маці з вазочкам будзе нялёгка.
Бюлетэнь-Онлайн