На Магілёўшчыне тураўтобус сутыкнуўся з трактарам

16 чалавек атрымалі траўмы пры сутыкненні турыстычнага аўтобуса з трактарам у Магілёўскай вобласці. Як паведамляе БелаПАН, аварыя адбылася 3 жніўня прыкладна ў 16.15 у Горацкім раёне на аўтадарозе Княжыцы — Горкі — Леніна. Трактар з прычэпам, які перавозіў лесаматэрыялы, выехаў на сустрэчную паласу, бо ў яго лопнула левае пярэдняе кола. Трактар сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам "Крым — Горкі". Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 12 пасажыраў і два кіроўцы аўтобуса, а таксама трактарыст і яго пасажыр.

Частка пацярпелых была шпіталізаваная.