На “EURO 2008” паедуць 8 беларускіх трэнераў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей Новыш, прэсавы сакратар Беларускай федэрацыі футболу: “Безумоўна, восем беларускіх трэнераў плануюць наведаць розныя матчы “EURO 2008”.

Дзе сёння знаходзіцца галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге, у асацыяцыі “БФФ” паведаміць не змаглі, бо ў немца вельмі напружаны графік:

“Я, шчыра кажучы, Штанге не бачыў. Ён працуе па сваім графіку”.


Зміцер Траўчук, Еўрарадыё