На беларуска-польскай мяжы злавілі нелегала з Таджыкістану
26-гадовага жыхара Таджыкістану беларускія памежнікі затрымалі 21 ліпеня ў 200 метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы, паведамляе БелаПАН. Малады чалавек хацеў трапіць у Варшаву да свайго сваяка. Затрыманы сваю віну ў спробе незаконна перайсці мяжу не адмаўляў. Раней ён спрабаваў атрымаць шэнгенскую візу ў сябе на радзіме, але яму ў гэтым адмовілі.