На баваўняным аб'яднанні у Баранавічах плоцяць пасцеллю
Працаўнікам Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання не выплочваюць адпускныя нават тады, калі яны вярнуліся з адпачынку. Між тым заканадаўства патрабуе выдаць адпускныя за тры дні да сыходу ў адпачынак. У бухгалтэрыі працаўнікам адказваюць: "Грошай няма, але па разліковым лістку вы можаце набраць бялізны ці тканіны, прадаць яе і будуць вам грошы".
Заробкі ў гэтым месяц не выдадуць 25 дня, як звычайна, а «крыху пазней». Дакладную дату адміністрацыя назваць не можа.
"Заўтра ў дачкі дзень народзінаў. Пайду, выпішу два камплекты пасцелі ды падару", — сказаў адзін з рабочых-баваўняншчыкаў Еўрарадыё.