МЗС даведаўся аб візавых санкцыях з польскіх газет?

МЗС Беларусі прыняў да ведама публікацыі польскіх СМІ аб спісе беларускіх чыноўнікаў, уезд якім у Польшчу будзе забаронены. Пра гэта, як паведамляе РАР, заявіў сёння прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Ён не стаў каментаваць "неафіцыйную інфармацыю". Паводле яго словаў, з польскім знешнепалітычным ведамствам па дыпламатычных каналах будуць праведзеныя кансультацыі, пасля чаго МЗС Беларусі прадставіць сваю пазіцыю.