МЗС Беларусі прапануе ЗША выраўняць колькасць дыпламатаў

Беларускія ўлады заявілі пра неабходнасць парытэтнага выраўнівання ўзроўню дыпламатычнай прысутнасці Злучаных Штатаў у Беларусі з узроўнем дыпламатычнай прысутнасцю Беларусі ў ЗША. МЗС Беларусі паведамляе, што прапанавала амерыканскаму боку самому вызначыць спіс тых супрацоўнікаў амбасады ЗША з Мінску, якія накіруюцца на радзіму ў сувязі са скарачэннем штату, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, рэкамендацыя аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў паступіла ад беларускіх уладаў.

Паводле інфармацыі "Белорусского партизана", штат беларускай амбасады ў ЗША складае 18 чалавек (уключна з усімі працаўнікамі, а не толькі дыпламатамі). У Мінску ў амерыканскай амбасадзе налічвалася 38 чалавек.