Моладзевы актывіст Павел Маркевіч асуджаны на 3 сутак

У Цэнтральным раёне Мінска працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць скасавання льготаў. Прысудаў чакаюць Павел Чумакоў, Вадзім Баравік, Аляксандр Барадзенка і Павел Вільтоўскі.
Нагадаем, увечары 1 чэрвеня ў сталіцы адбылася моладзевая акцыя “Пахаванне льготаў”. У ёй узялі ўдзел каля 100 чалавек. 6 чалавек былі затрыманыя. Да суда яны прабылі ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

Маладзёнаў абвінавачваюць у парушэнні правілаў правядзення арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля збіцця ўдзельнікаў шэсця, у 4-ю гарадскую лякарню быў дастаўлены Ілля Шуст, дзе ён знаходзіцца дагэтуль. У актывіста зафіксаваны ўдар левай ныркі, ёсць падазрэнні на чэрапна-мазгавую траўму.