Мінюст агучыць сваё рашэнне ў справе грамадскага аб’яднання “Вясна"
Міністэрства юстыцыі Беларусі заўтра мусіць агучыць сваё рашэнне ў справе рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”. 23 жніўня спаўняецца месяц з часу, як ініцыятары яго стварэння падалі
дакументы ў Мінюст.
Нагадаем, восенню 2003 года падчас “зачысткі” незалежнага “трэцяга сектару” праваабарончы цэнтр “Вясна” быў ліквідаваны Вярхоўным судом. Зараз праваабаронцы спрабуюць зноў легалізавацца.
Учора юрыст Валянцін Стэфановіч наведаў Мінюст, але першы намеснік міністра Аляксандр Петраш не паведаміў пра тое, якое рашэнне прынятае ў справе “Вясны”.
“Гэта толькі пацвярджае нашыя здагадкі пра тое, што аб’яднанне не будзе зарэгістраванае”, адзначыў Стэфановіч.
БелаПАН