Мінскія ўлады шукалі ў царкве сталоўку для бяздомных
У пратэстанцкую царкву “Новае жыццё” прыйшлі прадстаўнікі падатковай, санстанцыі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і міліцыі. Яны завіталі ў пошуках ежы, якой вернікі частуюць бяздомных. Пра гэта Еўрарадыё распавёў юрыст “Новага жыцця” Сяргей Луканін. Па яго словах, службоўцы прадставіліся планавай праверкай і спрабавалі высветліць, дзе і ў якіх умовах вернікі кормяць бяздомных.
Луканін: "Ім была цікавая наяўнасць сталовай у нашай царкве. Сапраўды, мы кормім бяздомных людзей, але ўлетку гэта адбываецца на вуліцы. Напрыканцы гутаркі міліцыянт з усмешкай спытаў дазволу прайсці ў будынак. Пасля адмоўнага адказу дэлегаты разыйшліся па сваіх працоўных месцах".
Нагадаем, што канфлікт між гарадскімі ўладамі і царквой “Новае жыццё” цягнецца з 2005 года. Чыноўнікі хочуць за мізэрныя грошы забраць будынак, які зараз займае царква.