Мінгарвыканкам заняўся праблемай недахопу грамадскіх прыбіральняў

38 прыбіральняў грамадскага карыстання плануецца пабудаваць у Мінску да 2012 года. Найбольш іх з'явіцца ў Фрунзенскім раёне. Таксама ва ўсіх раёнах горада ўсталююць модульныя прыбіральні, якіх будзе больш за тры дзясяткі. Такое рашэнне 11 снежня прыняў Мінгарвыканкам.  На паседжанні таксама была падтрыманая прапанова абавязаць усе сталічныя кавярні і рэстараны пускаць у прыбіральню нават тых, хто не з'яўляецца іх кліентам. Мінскія чыноўнікі лічаць, што гэта зробіць праблему недахопу ў сталіцы грамадскіх прыбіральняў менш вострай, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".