Мінэканомікі створыць online-спіс нядобрасумленных пастаўшчыкоў

Міністэрства эканомікі выступіла з ініцыятывай публікаваць на сваім сайце інфармацыю пра нядобрасумленных пастаўшчыкоў. Кампаніі, якія патрапяць у “чорны спіс”, будуць цэлы год захоўвацца на сайце Мінэканомікі. Спіс, які мае намер падрыхтаваць міністэрства, будзе абнаўляцца ў рэжыме on-line.

Збіраць інфармацыю аб нядобрасумленных пастаўшчыках Мініэканомікі мае намер у дзяржаўных арганізацый, якія будуць паведамляць пра кепскіх партнёраў. Прычым, за дакладнасць інфармацыі адказнасць будуць несці арганізацыі, якія яе падалі.

Міністэрствам аспрэчванні разглядацца не будуць, паведамляе БДГ.