Мінабароны Беларусі назвала глупствам інфармацыю пра продаж зброі Судану
У Міністэрстве абароны Беларусі назвалі “глупствам” паведамленне газеты The Sudan Tribune пра пастаўкі праз Беларусь знішчальнікаў у Судан. У інтэрв’ю “Інтэрфаксу” начальнік прэс-службы міністэрства Вячаслаў Раменчык заявіў, што не бачыць сэнсу “каментаваць глупства”.
Нагадаем, сёння газета The Sudan Tribune паведаміла, што ў Судан з Беларусі былі дастаўленыя 12 расійскіх знішчальнікаў МиГ-29.
Нагадаем, сёння газета The Sudan Tribune паведаміла, што ў Судан з Беларусі былі дастаўленыя 12 расійскіх знішчальнікаў МиГ-29.