Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Алімпійскага камітэта Кітая

Беларусь з афіцыйным візітам наведвае прэзідэнт Алімпійскага камітэта Кітая Лю Пэн.
Сёння ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі прэзідэнт уручыў Лю Пэну ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта нашай краіны. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, узнагароды Лю Пэн удастоены за заслугі ў развіцці алімпійскага руху і ўнёсак у беларуска-кітайскае спартова супрацоўніцтва.