Лукашэнка раскрытыкаваў беларускі спорт
Хаця ўкладанні ў беларускі спорт растуць, ён не прыносіць адпаведнай аддачы. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 красавіка на Алімпійскім сходзе. Як перадае БЕЛТА, на працягу апошніх 16 гадоў на зімовых і летніх алімпіядах Беларусь стабільна ўваходзіць у лік 20 наймацнейшых дзяржаваў. Аднак Лукашэнка заявіў што гэтага недастаткова, бо трэба ўвайсці з дзясятку.
Таксама ён адзначыў, што Беларусь страціла колішнія лідэрскія пазіцыі ў канькабежным спорце і лыжных гонках.
Таксама ён адзначыў, што Беларусь страціла колішнія лідэрскія пазіцыі ў канькабежным спорце і лыжных гонках.