Кіроўца грузавіка пераблытаў веласіпедыста з камянём

Веласіпедыста з камянём пераблытаў кіроўца грузавіка на трасе Кобрын — Мінск і наехаў на яго. Як паведамляе тэлеканал СТВ, дарога не была асветленая, ішоў моцны дождж.
Веласіпедыст памёр на месцы. Супрацоўнікі ДАІ цяпер высвятляюць, што ён рабіў на дарозе.