Канстытуцыйны Суд прапануе выдаць бланкі для ЦТ на беларускай мове
Канстытуцыйны Суд прыняў шэраг рашэнняў, накіраваных на ўдасканаленне дзеючага заканадаўства і забеспячэнне правоў грамадзян, паведамляе БЕЛТА.
Па словах начальніка аддзела зваротаў і міжнародных сувязяў суда Людмілы Мурашкі, Канстытуцыйны Суд выказаў сваю пазіцыю па пытанню адсутнасці бланкаў для цэнтралізаванага тэставання на беларускай мове.
Суд прапанаваў Савету Міністраў разгледзець пытанне аб унясенні ў Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання змяненняў, якія дадуць у аднолькавай меры магчымасць грамадзянам на ўсіх этапах тэставання карыстацца як рускай, так і беларускай мовай.