Калякін пагражае сваім удзелам у выбарах у якасці кандыдата
Аб’явіць аб сваім удзеле ў прэзідэнцкім марафоне лідэр партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін абяцае ў тым выпадку, калі іншыя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта, якія ўжо заявілі аб сваім удзеле ў выбарах, не здолеюць абраць адзінага кандыдата ад апазіцыі. Пра гэта Калякін заявіў у размове з Еўрарадыё.
Сяргей Калякін: “Я таму і не вылучаюся ўжо сёння таму, што я не страціў надзею на тое, што мы зможам дамовіцца аб адзіным кандыдаце. Бо вылучэнне яшчэ аднаго чалавека не дабаўляе шанцаў на адзінага кандыдата. Але я буду вылучацца тады, калі я страчу веру ў тое, што можа быць адзіны кандыдат”.
Не гледзячы на тое, што сам ён аб сваіх амбіцыях не заяўляў, Калякін браў актыўны удзел у працы круглага стала па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Апроч яго ў вылучэнні адзінага за гэтым сталом бяруць удзел Яраслаў Раманчук, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Казулін, Аляксандр Ярашук, Сяргей Калякін, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Рыгор Кастусёў. Мадэратарстваваў на ім старшыня Рады беларускай інтэлегенцыі Ўладзімір Колас.
Па словах Калякіна, як будзе працаваць стол пасля ўхілення ад яго працы Коласа і Рады інтэлегенцыі, ён не ўяўляе. Але надзеі на тое, што далейшая праца за гэтым сталом дасць плён, у палітыка мала.
Сяргей Калякін: “Выпрацавана вельмі шмат усякіх праектаў па працэдурах, але да самой працэдуры вызначэння ніхто так і не падыйшоў. Усе заяўлялі пра тое, што адзіны кандыдат на іх погляд патрэбны. Але намаганняў асабістых людзі не прыкладалі для вырашэння гэтага пытання”.
Нагадаю, партыя “Справядлівы свет” на сваім апошнім з’ездзе прыняла рашэнне ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта. Але пакуль свайго кандыдата не называла. Калякін лічыць, што час у іх яшчэ ёсць – сваю працу па падрыхтоўцы да выбараў партыя вядзе ўжо чатыры гады, кажа ён. Ім не трэба шмат часу каб мабілізаваць людзей у ініцыятыўныя групы – у рэгіёнах нібыта толькі і чакаюць загаду пачаць працу.
Фота: Змітра Лукашука