Іран набыў у Беларусі зенітна-ракетныя комплексы С-300

Узброеныя сілы Ірану набылі чатыры зенітна-ракетныя комплексы С-300. Два з іх купленыя ў Беларусі, паходжанне двух астатніх не разгалошваецца. Пра гэта паведамляе “Беларускі партызан” са спасылкай на іранскае інфармацыйнае агенцтва “Фарс”. Зенітна-ракетны комплекс С-300 ёсць сістэмай сярэдняга радыуса дзеяння (да 100 км). Сістэма здольная адначасова адсочваць 100 цэляў і паражаць 12 аб’ектаў.  Яе прынялі на ўзбраенне ў СССР у 1979 годзе. Прызначаная для абароны буйных прамысловых прадпрыемстваў і адміністратыўных аб’ектаў, а таксама вайсковых баз.