The Independent: Беларусь выклікала паніку сярод інвестараў

Зварот Беларусі да Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб выдзяленні крэдыта ў памеры 2 млрд долараў для падтрымання фінансавай сістэмы краіны выклікаў паніку сярод інвестараў. Пра гэта піша брытанская The Independent.
Беларусь патрапіла ў адзін спіс разам з Ісландыяй, Пакістанам, Венгрыяй і Ўкраінай, піша журналіст выдання Шон Фарэл. Ужо ў панядзелак мусяць пачацца перамовы паміж урадам Беларусі і прадстаўнікамі МВФ.

Больш таго, The Independent не выключае, што Беларусь звернецца па дапамогу ў прыватным парадку да замежных цэнтральных банкаў і прыватных кампаній. Да гэтага можа падштурхнуць значнае скарачэнне попыту на асноўныя пункты экспарту Беларусі - калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты.