Ільготы адменяць толькі праз паўгода
Еўрарадыё высветліла, што законапраект аб ільготах пачне дзейнічаць прыкладна 1 студзеня наступнага года. Мы вырашылі палічыць, колькі сярод дэпутатаў былых афганцаў і колькі ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тым больш, што хадзілі чуткі, што згодна з дакументам ліквідатары пазбаўляюцца ўсіх ільготаў, у адрозненні ад афганцаў, якім ільготы захоўваюць. Маўляў, ва ўладзе адны афганцы. У Палаце прадстаўнікоў абвяргаюць гэтыя чуткі. Дэпутат Ларыса Вершаловіч распавядае, якія льготы застаюцца ў ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Праўда, застаюцца яны толькі ў інвалідаў.
Ларыса Вершаловіч: “Інваліды 1-й, 2-й групы будуць плаціць за лекі 10%. Раней для іх усё было бясплатным. Але існуе пералік лекаў Міністэрства аховы здароўя, якія пры амбулаторным лячэнні бясплатныя. Шмат якія лекі ад хваробаў, звязаных з аварыяй на ЧАЭС, туды ўваходзяць.
Бясплатным застаецца выраб пратэзаў, тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. Інвалідам-чарнобыльцам, якія не працуюць, — санаторна-курортнае лячэнне бясплатнае, але адзін раз на два гады.
Транспарт (гарадскі і прыгарадны) застаецца бясплатным інвалідам 1-й і 2-й групы. Калі з імі не пражываюць працаздольныя члены сям’і, то за тэхнічнае абслугоўванне кватэры яны будуць плаціць 50%”.
Ільготы, захаваныя афганцам, амаль такія ж. Дэпутат Аляксандр Гудкоў, дарэчы, афганец, кажа, што прынцып, па якім выбіраліся групы льготнікаў, у афганцаў і ў пацярпелых ад ЧАЭС адзіны.
Аляксандр Гудкоў: “Што тычыцца воінаў-інтэрнацыяналістаў (гэта можна абагуліць і на іншыя катэгорыі грамадзян), ільготы будуць мець толькі тыя, хто пацярпеў ад удзелу ў баявых дзеяннях (атрымалі раненні, кантузіі, калецтвы) на тэрыторыі тых ці іншых краін, у тым ліку Афганістана.
Вось наш старшыня пастаяннай камісіі Сяргей Камянецкі, у яго была мінна-выбуховая траўма. Яна і цяпер ёсць. Пакуль ён будзе працаваць, у яго бясплатны праезд і іншыя льготы не будуць дзейнічаць. Калі працаваць ён не будзе, будзе на пенсіі, гэтыя льготы дзяржава яму дасць”.
Дэпутат кажа, што новая сістэма дапамогі будзе больш рацыянальнай. Не будзе канкрэтных ільготаў, але будуць проста грошы, якія можна патраціць ці на транспарт, ці на лекі — што больш патрэбна.
Аляксандр Гудкоў: “Чалавек, які атрымаў інваліднасць, знаходзячыся ў Чарнобыльскай зоне, ці за ўдзел у ліквідацыі аварыі, забяспечваецца дзяржавай дастатковай колькасцю грошай. Для прыкладу, інвалід першай групы атрымлівае больш за мільён рублёў. То бок чалавек, пацярпелы ад катаклізму, будзе сам вырашаць, куды траціць грошы, якія яму дзяржава дае.
Асноўная канцэпцыя агульнадзяржаўнага развіцця такая, каб людзі, якія пацярпелі ці ўдзельнічалі ў вайне, аварыі (уключаючы ветэранаў, інвалідаў), маглі самі прымаць рашэнні”.
У законапраекце напісана, што ён уступае ў сілу праз паўгода, але дэпутаты арыентуюцца на 1 студзеня 2008 году. Яны кажуць, што замест ільгот людзі атрымаюць павышаны клопат у выглядзе медыцынскага забеспячэння ці адраснай дапамогі, падвышэння стыпендыі і іншага.
Фота — minsk.kp.ru