Грузавы ўкраінскі цягнік сышоў з рэек у Магілёўскай вобласці
Прычынай сходу вагонаў грузавога цягніка ўкраінскай чыгункі ў Магілёўскай вобласці, па папярэдніх ацэнках, стала няспраўнасць паветраразмеркавальніка тармазной сістэмы рухомага складу.
Здарэнне адбылося 7 кастрычніка на перагоне Цялуша-Чырвоны Бераг. У бліжэйшым часе спецыялісты Магілёўскага аддзялення чыгункі сумесна з прадстаўнікамі вагонарамонтнага прадпрыемства Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны правядуць расследаванне інцыдэнту і канчаткова ўстановяць яго прычыну і памер шкоды.
БЕЛТА