Грошы за алімпійскія медалі спартоўцам пакуль не аддалі
Калі беларускім алімпійцам-медалістам выдадуць абяцаныя за прызавыя месцы на Алімпіядзе ў Ванкуверы грошы, дагэтуль не вядома. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко. Дзмітрый Шычко: “Пакуль дата канкрэтная не вызначана, бо рабяты пакуль яшчэ знаходзяцца хто на спаборніцтвах, хто яшчэ дзе. Усе ў раз’ездах, цяжка сабраць іх. Таму будзем выбіраць час, калі людзі не занятыя на спаборніцтвах, на зборах, калі яны будуць знаходзіцца на тэрыторыі рэспублікі”.
У той жа час намеснік міністра паабяцаў, што ўручэнне прэміяў правядуць не толькі ў самы бліжэйшы час, але і што пройдзе “грашовае” ўзнагароджанне ва ўрачыстай абстаноўцы.
Нагадаем, што за залаты алімпійскі медаль Мінспорту паабяцаў выплаціць 100 тысяч долараў, за срэбраны – 50, а за бронзавы – 30 тысяч долараў.