Горацкія чыноўнікі не дазволілі легалізавацца мясцовым перыёдыкам
Горацкія ўлады не дазволілі легалізаваць незарэгістраваныя перыядычныя выданні мясцоваму актывісту Эдуарду Брокараву, якія ён выдае ўжо шмат гадоў. Нядаўна Брокараў зарэгістраваўся індывідуальным прадпрымальнікам, але
яму адмовілі ў відзе дзейнасці “выданне газетаў”. Вось што кажа горацкі
актывіст у інтэрв’ю Еўрарадыё:
“Гэтая адмова беспадстаўная, не мае ніякіх законых асноў. Мне ў лісце патлумачылі, што “ў сувязі з тым, што ў Горках ужо выдаецца некалькі выданняў, мы лічым гэта немэтазгодным”.
Паводле словаў Эдуарда Брокарава, у Горках на сённяшні дзень выдаецца райвыканкамаўская газета, адна прыватная, якая нагадвае “бізнэс-праект” і шматтыражка сельскагаспадарчай акадэміі. Брокараў збіраецца падаваць у суд і спадзяецца на паспяховы вынік справы.