Глеб адмовіў "Інтэру"

Будучыня Аляксандра Глеба па-ранейшаму застаецца нявызначанай. На днях ён адказаў адмовай на прапанову "Інтэра". Пра гэта паведаміў яго мэнэджэр Мікалай Шпілеўскі. Дзе А.Глеб працягне сваю спартовую кар'еру, стане зразумела на працягу бліжэйшых двух тыдняў. Аднак варта нагадаць, што кантракт Глеба з "Арсеналам" дзейнічае да 2010 года.

Газета "Прессбол" звязвае адмову ад прапановы міланскага клуба з прыходам у яго новага галоўнага трэнера Жазэ Мурынью, які змяніў Раберта Манчыні. Менавіта Манчыні хацеў бачыць у шэрагах "Інтэра" капітана беларускай зборнай. Па звестках "Прессбола", на Глеба працягваюць прэтэндаваць іспанскія "Рэал" і "Барселона".