Gazeta Wyborcza: “Палітычныя арышты ў Польшчы”
У Польшчы арыштавалі былога міністра ўнутраных справаў і кіравання Януша Качмарка і былога кіраўніка польскай паліцыі Конрада Карнатоўскага – паведамляе польская Gazeta Wyborcza.
Паводле афіцыйнай версіі, іх арыштавалі за перашкоды ў працы антыкарупцыйнага бюро, але газета і польскія палітыкі мяркуюць інакш.
Качмарак уваходзіў у бліжэйшае кола братоў Качыньскіх. 8 жніўня яго адправілі ў адстаўку, пасля чаго Качмарак выступіў у Сейме з дакладам пра арганізацыю польскімі спецслужбамі масавага праслухоўвання лідэраў апазіцыі і чальцоў ураду.
“Існуюць меры, у дэмакратычнай дзяржаве недапушчальныя”, — так пракаментаваў палітычны скандал былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі