Ганцавіцкая лякарня вымагае грошы за бясплатны медагляд

У ганцавіцкай раённай лякарні бяруць грошы за медагляд пры працаўладкаванні. Людзям прапаноўваюць дамову, якую неабходна падпісаць, пасля чаго заплаціць патрэбную суму. З мужчынаў лекары бяруць па 17 тысяч рублёў, а з жанчынаў па 20 тысяч.
Так, медыкі спрабуюць зэканоміць бюджэтныя сродкі. Між тым, згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя, медагляды павінны праводзіцца за кошт прадпрыемстваў і арганізацый, куды чалавек уладкоўваецца на працу.

Галоўны ўрач лякарні Вячаслаў Саковіч адмовіўся пракаментаваць Еўрарадыё, чаму за медагляд бяруцца грошы.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы