Галоўны трэнер БАТЭ: "Спадзяюся, ачкі мы яшчэ набярэм"
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка перакананы, што чатырох матчах Лігі чэмпіёнаў яго клуб здолее набраць ачкі. «Мы не першы год гуляем у еўракубках, вывучылі спецыфіку гэтых турніраў, ведаем, як планаваць падрыхтоўку да матчаў. З 1999 г. назапасілі ладны досвед сустрэч, гулялі з «Міланам», «Балоньяй», летась выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, дзе саступілі «Сцяўа», потым у Кубку ЎЕФА сустракаліся з «Вільярэалам». Сёлета пайшлі яшчэ далей, перайгралі клубы Ісландыі, Бельгіі, Балгарыі. Каманда прагрэсуе. Іншая справа, што да дэбюту ў Лізе чэмпіёнаў клуб апынуўся не зусім
гатовы у арганізацыйным плане. Але да гульні з «Ювентусам» быў час, і
мы паспелі вырашыць асноўныя пытанні ў працы клубных служб. Мы даказалі
сабе, што здольныя гуляць на роўных з любым супернікам. У футболе няма
нічога немагчымага, калі наша каманда была трохі больш дасведчанай, мы
маглі бы не выпусціць перамогі ў гэтай гульні. Але наперадзе – чатыры
матчы, спадзяюся, ачкі мы яшчэ набярэм», – сказаў Ганчарэнка ў інтэрв'ю
штотыднёвіку «Футбол».
Прессбол
Прессбол