Галоўная ёлка ў Баранавічах будзе гіперсучаснай і малалюднай

Вырашана, што ў Баранавічы Дзед Мароз са Снягуркаю прыбудуць не ў вазку на палазах, а ў лімузіне – снегу няма. Увесь асабовы склад міліцыі будзе пераведзены на ўзмоцнены рэжым службы.  З-за ліпеньскага выбуху ў Мінску на навагоднюю ёлку на пляц Леніна плануецца арганізаваць пропуск праз рамачныя металашукальнікі, замоўленыя ў Італіі. Нецвярозых да ёлкі прапускаць не будуць, праносіць спіртныя напіткі, уключаючы шампанскае, таксама нельга.