Фестываль "Камяніца": 9 мільёнаў за 6 гадзін
Прыкладна такую суму сабраў фестваль для музею народнай архітэктуры і побыту. У далейшых
планах арганізатараў зрабіць фестываль "Камяніца" штогадовым і прывабіць да
ўдзелу ў ім лепшыя фольк-калектывы
краіны і замежжа. Як распавёў
Еўрарадыё арганізатар фэсту, дырэктар
рэстарана "Камяніца" Сяргей
Чагрынец, ідэя
фестывалю нарадзілася спантанна, але
выбар фольк-накірунку не выпадковы.
Сяргей Чагрынец: "Мы даўно займаемся папулярызацыяй фольк-калектываў, знаёмыя з многімі артыстамі. Адпаведна, нам лягчэй разумець гэтыя гурты, падтрымліваць стасункі з імі. У беларускім музычным руху фольк — нібыта пэўны прабел. Мы вырашылі выправіць гэту сітуацыю. Наколькі ў нас гэта атрымаецца — стане зразумела ўжо пасля сёлетняга фестывалю. А праз год мы яго абавязкова паўторым!"
![[Image]](/images/cms-image-000024810.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024811.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024812.jpg)
Як напярэдадні фэсту сказала вакалістка гурта "Джамбібум" Наста Хмель, асаблівасцю ўсіх беларускіх оўпэн-эйраў з'яўляецца дождж. Мела рацыю! Дождж пачаўся на другой гадзіне фестывалю і скончыўся позна ўвечары. Частка гледачоў хавалася пад чаротавымі стрэхамі, але большасць танчыла пад рознакаляровымі парасонамі і ўкрывалася дажджавікамі.
![[Image]](/images/cms-image-000024814.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024823.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024825.jpg)
Але ў адрозненні ад сёлетніх "Bela Music" і "Рок за Баброў" на фэсце "Камяніца" амаль не было аховы, нават каля сцэны, а ў мясцовай карчме можна было набыць піва! Адзіная ўмова — за соладавым напоем даводзілася прашпацыраваць 500 метраў ад пляцоўкі.
![[Image]](/images/cms-image-000024815.jpg)
гурт "Гаротніца"
![[Image]](/images/cms-image-000024816.jpg)
Адны з хэдлайнераў фэсту, гурт "Стары Ольса", маюць вялікі досвед выступаў на фестывалях фальклорнай музыкі далёка за межамі Беларусі. Але, як адзначыў лютніст гурта Ілля Кубліцкі, выступаць перад беларусамі — іншая справа.
Ілля Кубліцкі: "Адразу адчуваеш больш драйву, бо тут людзі значна лепш разумеюць нашу музыку. Увогуле сама ідэя дабрачыннага канцэрту нам вельмі спадабалася, мы і надалей згодныя падтрымліваць гэты фестываль".
![[Image]](/images/cms-image-000024827.jpg)
гурт "Стары Ольса"
Дарэчы,
тэрыторыя музею народнай архітэктуры
і побыту — ідэальная пляцоўка для
фестывалю. Спалучэнне традыцыйнай беларускай
архітэктуры, шматлікіх экспазіцый і
музыкі — нібыта вяртаюць у мінулае.
Менавіта ў спалучэнні розных відаў
мастацтва і рамёстваў і магчыма правесці
рэканструкцыю і рэстаўрацыю нашай
старадаўняй культуры, — адзначаюць супрацоўнікі музею.
![[Image]](/images/cms-image-000024819.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024820.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024818.jpg)
Зміцер Сасноўскі: "Музыка як раз і развівалася у такіх вось архітэктурных межах. Таму вельмі класна, што сярод усіх гэтых старадаўніх дамоў мы сыгралі тую музыку, якая паміж імі гучала".
![[Image]](/images/cms-image-000024829.jpg)
"Стары Ольса"
![[Image]](/images/cms-image-000024828.jpg)
Вядучы імпрэзы, Алег Хаменка, назіраў за выступамі ўсіх гуртоў і застаўся прыемна ўражаны.
Алег Хаменка: "Магу сказаць, што, напэўна, сярод тых канцэртаў, якія я бачыў, — гэта адзін з найлепшых. Я маю на ўвазе не толькі знаныя гурты — "Стары Ольса", "Kriwi", "Джамбібум", але і такія маладыя праекты як "Гаротніца", "Ceilidh Ceol", вельмі выдатна адыграў "Dzivasil". Трэба спадзявацца, што фестывальны рух на Беларусі будзе адраджацца, а фальклорны фэст такога кшталту проста неабходны".
![[Image]](/images/cms-image-000024830.jpg)
Алег Хаменка
Гэтую ж думку падхапіла і падтрымала Вераніка Круглова.
Вераніка Круглова: "У мяне неверагодныя адчуванні ад таго, якія музыканты сёння выступалі. Я "адрывалася" па поўнай! Вельмі высокі ўзровень прафесіяналізму і музыкі. На гэтай сцэне было 8 калектываў — і ўсе такія розныя! Тое, што беларускае можа гучаць настолькі па-рознаму, насамрэч стала для мяне адкрыццём".
![[Image]](/images/cms-image-000024831.jpg)
Гурт "Kriwi"
![[Image]](/images/cms-image-000024832.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024833.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024834.jpg)
Вераніка не толькі працягвае актыўна займацца гуртом "Kriwi", але і цікавіцца маладой сцэнай беларускай фольк-музыкі.
Вераніка Круглова: "Пасля таго, што я пачула сёння, я фанат беларускай музыкі назаўжды. У мяне не хапае словаў, каб апісаць тое, што я адчуваю. Усе гэтыя гурты — сапраўдныя зоркі, не паказваць людзям якіх — злачынства".
![[Image]](/images/cms-image-000024822.jpg)
гурт "Кумалёнтрэ"
![[Image]](/images/cms-image-000024824.jpg)
гурт "Джамбібум"
Зусім хутка, 19-га верасня, гурт "Kriwi" выступіць з сольнай праграмай у сталічным Тэатры эстрады. Для ажыццяўлення ўсіх сваіх планаў музыканты працуюць над асаблівай канцэпцыяй праграмы, якая будзе ўключаць відэа і сцэнаграфію.
![[Image]](/images/cms-image-000024813.jpg)
![[Image]](/images/cms-image-000024826.jpg)