Еўракамісія паабяцала падтрымку маладым беларускім эмігрантам
Падтрымку кангрэсу новай дыяспары Беларусі паабяцалі Еўракамісія і МЗС Эстоніі. Пра гэта гаворыцца ў лісце камісара ЕС па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер, які быў дасланы арганізатарм кангрэсу. "Я вітаю ўнёсак вашай сеткі ў працэс прасоўвання дэмакратыі ў
Беларусі", - гаворыцца ў пасланні спадарыні Беніты Ферэра-Вальднер.
Еўракамісар таксама адзначае важнасць працы з маладым пакаленнем
беларусаў, у тым ліку і тымі, што жывуць у замежжы.
Нагадаем, кангрэс новай беларускай дыяспары ў Еўропе і ЗША праходзіў у Таліне ў пачатку сакавіка. Яго дапамаглі арганізаваць МЗС Эстоніі і група "За свабодную Беларусь", якая дзейнічае ў эстонскім парламенце. Асноўнай мэтай сустрэчы было стварэнне сеткі эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі маладой беларускай дыяспары.
БелаПАН