ЕС адхіляе прапановы афіцыйнага Мінску аб эканамічным супрацоўніцтве

Еўрасаюз выказвае занепакоенасць чарговымі арыштамі грамадскіх актывістаў у Беларусі. Паводле словаў прэс-сакратара Еўракамісіі Крысціяны Гоман, хваля рэпрэсій “ставіць пад сумнеў гатоўнасць Беларусі супрацоўнічаць з Еўрасаюзам”.

Яна заявіла, што ЕС адхіляе прапановы афіцыйнага Мінску аб больш шчыльным эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасці, у транзіце энергарэсурсаў, бо ўмовай супрацоўніцтва з’яўляюцца дэмакратычныя змены ў Беларусі.

Прэс-сакратар Еўракамісіі падкрэсліла, што Еўрасаюз не дазволіць аўтарытарнаму кіраўніцтву Беларусі перабіраць, у якіх сферах супрацоўнічаць.

Радыё Свабода