Эмі Ўайнхаўс ізноў парушыла парадак і пабіла чалавека

Брытанская поп-спявачка Эмі Ўайнхаўс прызнала сваю віну ў нападзе на чалавека і парушэнні грамадскага парадку, паведамляе BBC News. 20-га студзеня выканаўца паўстала перад Магістрацкім судом горада Мілтан-Кінс, дзе разглядалася справа пра дэбош у мясцовым тэатры, дачыненне да яго мела поп-дзіва.

Інцыдэнт адбыўся 20-га снежня падчас паказу каляднай пастаноўкі "Папялушка". Эмі Ўайнхаўс прыйшла паглядзець спектакль, у якім быў заняты яе знаёмы, але неўзабаве стала ўмешвацца ў ход пастаноўкі.

На пачатку другога аддзялення Ўайнхаўс папрасіла тэатральнага адміністратара Рычарда Паўнда суправадзіць яе ў туалет. Праходзячы міма бара, ужо п’яная Уайнхаўс, папрасіла адміністратара наліць ёй падвойную гарэлку з кока-колай, але Паўнд параіў выпіць шклянку вады. У адказ яна схапіла яго за валасы і піхнула.
На судзе Эмі Ўайнхаўс была асуджаная да ўмоўнага тэрміну, які прадугледжвае рэальнае пакаранне, калі на працягу наступных двух гадоў яна зноў нападзе на чалавека.

Нагадаем, для Ўайнхаўс гэта ўжо не першая крымінальная справа; раней яна неаднаразова затрымлівалася за напады на людзей і парушэнне грамадскага парадку.

Фота: cliplib.ru