Дзярждэп: Вынікі выбараў паўплываюць на беларуска-амерыканскія адносіны
Ад выніку парламенцкіх выбараў у Беларусі будзе залежаць будучыню беларуска-амерыканскіх адносін. Пра гэта заявіў намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд на брыфінгу ў Вашынгтоне. БелаПАН нагадвае, што раней пра магчымасць нармалізаваць адносіны паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі заяўляў намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дэвід Крэмер.