Дзвюх мінчанак падазраюць у вярбоўцы прастытутак

Дзвюх мінчанак падазраюць у вярбоўцы прастытутак

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску пачало крымінальную справу на дзвюх мінчанак — адной 19, другой 17 гадоў. 

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, дзяўчат падазраюць ва ўцягванні ў прастытуцыю некалькіх дзясяткаў чалавек. 

Следства заяўляе, што на працягу 2014-2015 гадоў дзяўчаты з дапамогай электроннай перапіскі, тэлефонных перамоваў і асабістых сустрэч шукалі і вербавалі іншых для аказання платных інтымных паслуг грамадзяніну адной з арабскіх краін. Сярод завербаваных, як паведамляецца, былі і непаўналетнія. 

Фота: БЕЛТА