Дзмітры Паўлічэнка ў лякарні. Верагодна з інсультам

Сайт "Беларускія навіны" са спасылкай на неназваную крыніцу паведаміў, што скандальна вядомы палкоўнік Дзмітры Паўлічэнка ў цяперашні час знаходзіцца ў лякарні. Афіцыйна пра дыягназ, з якім Паўлічэнка патрапіў у лякарню, не паведамляюць. Па неафіцыйнай інфармацыі, у яго інсульт, ён ляжыць у рэанімацыі.

Нагадаем, што ў канцы кастрычніка Дзмітры Паўлічэнка быў прызначаны намеснікам камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы.

Яго падазраюць у дачыненні да знікненняў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага. Яму забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза.