Для Аляксандра Глеба сезон у Прэм'ер-лізе ўжо закончаны

На тры апошніх матчы чэмпіянату Англіі дыскваліфікаваны Аляксандр Глеб, паўабаронца лонданскага "Арсенала". Такім чынам ён быў пакараны за грубую гульню.  Падчас нядаўняга матчу з "Рэдынгам" беларускі легіянер ударыў у твар капітана каманды-саперніка Грэма Мэрці.

Галоўны арбітр гульні Пітэр Уолтан эпізода не бачыў, інакш, паводле яго словаў, абавязкова паказаў бы Глебу чырвоную картку, паведамляе "Спорт-Экспресс"